На што украінскае войска траціць грошы, ахвяраваныя грамадзянамі?

Украінскі інфармацыйны партал Цензор.Нет вырашыў праверыць парадак расходавання сродкаў гэтак званым фондам 565. На думку журналістаў выдання, вынікі іх расследавання ўяўляюць сабой “самы сапраўдны карупцыйны скандал”.



Згодна са справаздачай Генеральнага штабу Украіны, па стане на 15 красавіка на рахункі паступіла 100,2 мільёна грыўняў (амаль 10 мільёнаў долараў) ад фізічных і юрыдычных асобаў. Гэта была дапамога Узброеным сілам Украіны, якія цяпер вымушаныя змагацца з сепаратыстамі.



Генштаб прапануе патраціць гэтыя грошы ў тым ліку на спальнікі, флоцкую вопратку, маскіравальныя сеткі, прасціны, коўдры, матрацы, тапаграфічныя мапы, навалкі і падушкі. Больш важныя для баявых дзеянняў рэчы, напрыклад, бронекамізэлькі, плануецца закупіць толькі ў траўні-чэрвені, хоць сутычкі з сепаратыстамі адбываюцца ўжо зараз. Гэта будуць бронекамізэлькі 4-га класа, хоць у цяперашняй сітуацыі украінскія вайскоўцы маюць патрэбу ў мацнейшых сродках абароны.



Аглядальнікі “Цензор.Нет” прыходзяць да несуцяшальных высноваў: “выкладкі па выдатках фонду 565 складалі вайсковыя спецыялісты, якія проста не разумеюць характару сучасных баявых дзеянняў ва Украіне, і проста вырашылі зацыраваць нейкія заўважныя для іх дзіры ў бюджэце Мінабароны, пры гэтым загрузіўшы працай блізкія і зразумелыя для іх трыкатажныя і папяровыя фабрыкі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі