На “Славянскім Базары” “Без Білета” выступяць на разагрэве ў “Руки Вверх”
Па словах Віталіка Артыста, беларускі гурт з’яўляеца даўнім фанатам выканаўцаў песень “Крошка моя” і “Ты целуй меня везде, 18 мне уже”.
“Усім вядома, што мы з’яўляемся даўнімі прыхільнікамі гурта “Руки Вверх” — яшчэ са школы, — раскрывае Еўрарадыё таямніцу гурта Віталь Артыст. —У нас на касетах у машыне ёсць усе іх альбомы. Мы ў асноўным толькі гэты гурт слухаем і ім натхняемся. Усе песні, што былі напісаныя “Без Білета” — гэта наша спроба дацягнуцца да ўзроўню “Руки Вверх”. У мяне, напрыклад, татуіроўка ёсць вакол пупка — там твар Жукава. Іншыя хлопцы зрабілі сабе тату “РВ” — абрэвіятура “Руки Вверх”.
Па словах Віталя Артыста, “Без Білета” мараць сыграць з “Руки Вверх” апошнія 5 гадоў. І вось, нарэшце, мара здзяйсняецца.
“Магчыма, гэта будзе тлустая кропка завяршэння нашай кар’еры на піку мары”, — шакуе Віталь. — Увесь гэты час мы прыкрываліся шырмай рок- ці смарт-поп-гурта. Але наш сапраўдны твар адкрыецца ў гэты вечар”.
Выступ “Без Білета” і “Руки Вверх” адбудзецца ноччу з 13 на 14 ліпеня ў віцебскім амфітэатры. Квіткі на канцэрт раскупленыя.
Фота ўзятае са старонкі гурта вконтакте