На станцыі ў Оршы загарэўся вагон, пацярпеў праваднік (фота)
Здарэнне з вагонам грузавога цягніка "Смаленск-Мінск" Расійскай чыгункі адбылося на станцыі Орша-Цэнтральная 1 кастрычніка а 13-й.
Як пішуць "Народныя навіны Віцебска", пажарнікі пабачылі адкрытае гарэнне вагона машыннага аддзялення. Акрамя яго ў ў цягніку было 12 парожніх вагонаў-рэфрыжэратараў. Усярэдзіне вагона адбыўся выбух.
На момант узнікнення пажару ў вагоне знаходзіліся два праваднікі, якія самастойна яго пакінулі. Аднак адзін з іх, 45-гадовы грамадзянін Расіі, атрымаў атручэнне прадуктамі гарэння і быў шпіталізаваны ў Аршанскую гарадскую лякарню №2.
Затрымкі ў руху цягнікоў не было. Прычына пажару і памер шкоды высвятляюцца.
Фота — МНС