На таргі выстаўленая маёмасць камбіната, у якім стварылі "Габелен стагоддзя"
Фрагмент "Габелена стагоддзя" / hvali.by
Маёмасць Барысаўскага камбіната дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва імя Кішчанкі выстаўленая на таргі, заўважае партал Office Life. Абвестка з'явілася на сайце аўкцыйнай пляцоўкі ЗАТ "Белрэалізацыя".
На продаж выстаўлены як памяшканні, так і станкі і швейныя машыны.
На гэтым камбінаце быў вытканы "Габелен стагоддзя", які трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса. Габелен, аўтар якога — сам Аляксандр Кішчанка, афіцыйна прызнаны самым вялікім у свеце — ён займае плошчу на 300 квадратных метраў. Выстаўляўся габелен усяго 7 разоў, увесь астатні час ён захоўваўся на камбінаце.
Апошнім разам ён выстаўляўся ў будынку Банка развіцця ў 2014 годзе — тады банк яшчэ ўзначальваў будучы прэм'ер Сяргей Румас.
У чэрвені 2020 года Беларускі саюз мастакоў прыняў рашэнне ліквідаваць камбінат.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.