На US Open Азаранка прайграла 44-й ракетцы свету

Вікторыя Азаранка / Pacific Press/Shutterstock

Вікторыя Азаранка / Pacific Press/Shutterstock

У 1/32 фіналу адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе беларуска Вікторыя Азаранка (18-е месца ў рэйтынгу WTA) прайграла кітаянцы Чжу Лінь (44).

Гульня працягвалася паўтары гадзіны і скончылася з лікам 3:6, 3:6.

У адзіночным разрадзе на US Open Беларусь засталася прадстаўляць толькі Арына Сабаленка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі