На волю выйшла бухгалтар БелаПАН Кацярына Боева

Затрыманых супрацоўнікаў агенцтва БелаПАН прызналі палітвязнямі
Затрыманых супрацоўнікаў агенцтва БелаПАН прызналі палітвязнямі

Бухгалтар інфармагенцтва БелаПАН Кацярына Боева выйшла на волю з ІЧУ на Акрэсціна сёння, а 10 раніцы. Яна вызвалена пад абавязацельства аб яўцы і застаецца ў статусе падазраванай, паведамляюць naviny.by.

За кратамі застаюцца дырэктар і галоўны рэдактар ​​БелаПАН Ірына Леўшына, а таксама экс-дырэктар агенцтва Дзмітрый Наважылаў. Яны застаюцца пад вартай у статусе падазраваных па ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне ўрону ў буйным памеры).

Нагадаем, супрацоўнікі агенцтва БелаПАН былі затрыманыя 18 жніўня 2021 года. Тады ў офісе і дома ў супрацоўнікаў прайшлі ператрусы. Ператрусы, як пазней удакладнілі ў Следчым камітэце, адбываліся ў межах крымінальнай справы аб арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак (арт. 342 КК).

Затрыманне супрацоўнікаў інфармагенцтва БелаПАН пракаментавала знешнепалітычная служба Еўрасаюза. Яна заклікала ўлады Беларусі вызваліць супрацоўнікаў БелаПАН і дзясяткі іншых журналістаў.

Праваабаронцы расцанілі ператрусы ў БелаПАН і затрыманне яго супрацоўнікаў "працягам мэтанакіраванай палітыкі ўладаў па абмежаванні распаўсюджвання непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне і працягам наступу на свабоду слова" і прызналі затрыманых палітвязнямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі