На выбарах прэзідэнта Сербіі перамагае прэм'ер-міністр Аляксандр Вучыч

На выбарах прэзідэнта Сербіі перамагае прэм'ер-міністр Аляксандр Вучыч

Лідарам першага тура на прэзідэнцкіх выбарах у Сербіі стаў прэм'ер-міністр гэтай краіны Аляксандр Вучыч. Паводле папярэдніх звестак, ён набірае каля 55% галасоў выбарцаў, перадае Бі-Бі-Сі.

У Вучыча 10 канкурэнтаў, але ён далёка адарваўся ад іх. На другім месцы ідзе юрыст Саша Янкавіч, у якога каля 16% галасоў. Падлік бюлетэняў працягваецца.

Калі ў Вучыча будзе больш за 50% пасля падліку ўсіх галасоў, то другі тур праводзіцца не будзе.

Вучыч раней займаў пасады міністра абароны і віцэ-прэм'ера. Яго перамога будзе азначаць працяг ранейшай палітыкі сербскіх уладаў: імкненне да еўраінтэграцыі разам з паглыбленнем супрацоўніцтва з Расіяй.

Сербская апазыцыя не змагла выставіць на выбары адзінага кандыдата. Цяпер яны асцерагаюцца, што перамога Вучыча дазволіць Прагрэсіўнай партыі сканцэнтраваць усю ўладу ў Сербіі ў сваіх руках. А гэта стане ўдарам па дэмакратыі ў краіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі