На выхадныя ў Мінску чакаюць новыя тэмпературныя рэкорды

У выхадныя, 8-9 жніўня, па Беларусі чакаецца сухое і спякотнае надвор’е без ападкаў. Тэмпература паветра будзе ад +30 градусаў на паўночным усходзе да +36 на поўдні краіны.

У суботу, 8 жніўня, ў сталіцы максімальная тэмпература паветра прагназуецца каля +35 градусаў. У нядзелю, 9 жніўня, крыху менш — +32―34 градуса. Ноччу на выхадных будзе каля 20 цяпла.

Начальнік аддзела метэаралагічных прагнозаў Белгідраметэацэнтра Аляксандр Беганскі адзначае, што на выхадных ў Мінску, магчыма, будуць пабітыя тэмпературныя рэкорды:

“8 і 9 жніўня могуць быць перакрытыя тэмпературныя рэкорды дня, бо папярэднія рэкорды былі каля 32 градусаў — 8 жніўня 1963 года, і 30,2 градусы — 9 жніўня 1929 года”.

У пачатку наступнага тыдня таксама прагназуецца даволі гарачае і сухое надвор’е. Тэмпература на большай частцы краіны чакаецца каля +30―34 градусаў. Па паўднёвым захадзе да +36.

Фота: Google.Images, weatheronline.co.uk.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі