На юбілейным фэсце "Рок па вакацыях" сыграюць "генералы айчыннага року"
20-годдзе фестываля будзе адзначацца 13 верасня ў клубе "Цэнтр".
Штогадовы фэст “Рок па вакацыях” сёлета адсвяткуе 20-гадовы юбілей. Гэтым разам,13 верасня ў клубе “Цэнтр” на сцэну выйдуць “генералы айчыннага року” — “Крама”, “Палац”, Neuro Dubel, N.R.M., Кася Камоцкая, ды спелыя каманды — “Зьмяя”, Re1ikt і Naka. Сярод сюрпрызаў — выступ расійскага музыкі Вадзіма Курылёва — удзельніка “ДДТ”, “Разные люди”, “Электрические партизаны”.
Нагадаем, фестываль “Рок па вакацыях” узнік на пачатку 90-х. Яго мэта — нефармальная сустрэча школьнікаў і студэнтаў пасля летніх вакацый пад музыку гуртоў, якія гатовыя да новага канцэртнага сезону.