На юніёрскім ЧС беларускі хакеіст стаў аўтарам шэдэўральнага гола
На юніёрскім чэмпіянаце свету па хакеі ў ЗША зборная Беларусі (U-18) разграміла каманду Швейцарыі — 7:1 (1:0, 3:1, 3:0). Даніла Клімовіч зрабіў хет-трык, а Дзмітрый Кузьмін стаў аўтарам шэдэўральнага гола ў стылі лакрос (у сезоне ён у яго ўжо трэці).
Такім чынам, беларусы рэабілітаваліся за стартавае паражэнне ад зборнай Швецыі (1:5). Наступны паядынак — са зборнай Латвіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.