На заробкі за мяжу сёлета афіцыйна выехалі 111 тысяч беларусаў
Будаўнік, ілюстрацыйнае фота
За першае паўгоддзе 2024-га афіцыйна на заробкі за мяжу выехалі 110,7 тысячы беларусаў, паведамляе Белстат.
Гэта на 3,9% менш, чым за аналагічны перыяд 2023 года. Гаворка ідзе пра людзей, якія працуюць да аднаго года і апавяшчаюць пра гэта беларускія ўлады. У рэальнасці колькасць такіх гастарбайтараў можа быць большай.
На заробкі большая частка беларусаў выязджае ў Расію — 61,3%. Пра гэта Белстат даведаўся па выніку выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак.
Тым часам у Беларусі па стане на 26 ліпеня нестае амаль 164,6 тысячы работнікаў. У тым ліку — праз палітычныя звальненні. Недахоп працоўных рук беларускія ўлады хочуць запоўніць гастарбайтарамі з краін Азіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.