На завяршэнне будаўніцтва басейнаў у Ветцы з фонду Лукашэнкі даюць $500 тысяч

На завяршэнне будаўніцтва басейнаў у Ветцы з фонду Лукашэнкі даюць $500 тысяч

На завяршэнне будаўніцтва плавальных басейнаў у Ветцы з рэзервовага фонду Аляксандра Лукашэнкі даюць 1 мільён рублёў (гэта 500 тысяч долараў). БЕЛТА адзначае, што гэтае рашэнне прынятае з нагоды 80-х угодкаў стварэння Гомельскай вобласці.

Канцэпцыя будаўніцтва аб’екта “Блок плавальных басейнаў у г. Ветка” была зацверджана ў Гомелі ў красавіку 2017 года. Было вырашана, што яго пабудуюць каля лазнева-аздараўленчага комплексу па вуліцы Грамыкі. У чэрвені стала вядома, што на будаўніцтва басейнаў з абласнога бюджэту выдзяляць да 2,5 млн рублёў (каля 1,2 млн долараў). Аднак, як бачым, гэтых сродкаў не хапіла.

На завяршэнне будаўніцтва басейнаў у Ветцы з фонду Лукашэнкі даюць $500 тысяч
Фота: vetka.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі