На жаночым маршы ў Мінску затрымалі журналістаў "Белсат"
Жаночы марш / Еўрарадыё
У Мінску на жаночым маршы затрымалі журналістаў "Белсат". Максіма Калітоўскага і Алену Дубовік сілавікі запіхнулі ў шэры мікрааўтобус на падыходзе калоны да Кастрычніцкай плошчы. Пасля гэтага шматтысячны натоўп дзяўчат выйшаў на проезную частку праспекта Незалежнасці. Відэа затрымання з'явілася на партале TUT.by.
Акрамя жаночага маршу сёння ў сталіцы праходзілі і студэнцкія акцыі пратэсту, якія таксама не абышліся без затрыманьняў. Паводле звестак МУС, у сталіцы за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах 5 верасня ўжо затрыманыя каля 30 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.