На зімовай Паралімпіядзе Беларусь прадставяць 15 спартсменаў

На зімовай Паралімпіядзе Беларусь прадставяць 15 спартсменаў

На XII зімовай Паралімпіядзе ў Пхёнчхане Беларусь прадставяць 15 спартсменаў (сярод іх — 6 дэбютантаў). Яны выступяць у двух відах спорту — у біятлоне і лыжных гонках. Пра гэта на ўрачыстай цырымоніі ў Мінскай гарадской ратушы паведаміў старшыня Паралімпійскага камітэта нашай краіны Алег Шэпель. Паводле яго слоў, сцяг Рэспублікі Беларусь на адкрыцці Паралімпіяды будзе несці Людміла Воўчак, а капітанам каманды з'яўляецца Дзмітрый Лобан.

У складзе беларускай дэлегацыі будзе 40 чалавек. Яна вылеціць у Паўднёвую Карэю трыма групамі — 28 лютага, 2 і 6 сакавіка.

Паралімпійскія гульні пройдуць 9-18 сакавіка. У іх паўдзельнічаюць прадстаўнікі 48 краін. Расійскія паралімпійцы выступяць пад нейтральным сцягам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі