Нацбанк прапануе адмовіцца ад прывязкі тарыфаў, цэн і ставак да долара

Нацбанк прапануе адмовіцца ад прывязкі тарыфаў, цэн і ставак да долара

Нацыянальны банк Беларусі працягвае працу па дэдаларызацыі эканомікі. Цяпер Нацбанк разам з дзяржаўнымі органамі працуе над тым, каб ліквідаваць практыку фармавання тарыфаў і намініравання плацяжоў у замежнай валюце. Як паведамляе сайт галоўнага банка краіны, такія меры абмяркоўваліся 18 лютага На пашыраным пасяджэнні праўлення.

Плануецца, што паступова будуць рабіцца крокі па адмове ад прывязкі да долара або еўра пры вызначэнні цэнаў, ставак па арэнднай плаце, мытных пошлін ды іншых плацяжоў.

У Нацбанку лічаць, што меры па дэдаларызацыі эканомікі, прынятыя ў 2015 годзе, дазволілі істотна знізіць уплыў абменнага курсу на інфляцыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі