Нацбанк: у 2019-м беларусы прадалі валюты на амаль $600 млн больш, чым купілі

Нацбанк: у 2019-м беларусы прадалі валюты на амаль $600 млн больш, чым купілі

У 2019 годзе беларусы прадалі валюты на амаль $600 млн больш, чым купілі, інфармуе прэс-служба Нацбанка нашай краіны. Летась фізічныя асобы набылі наяўнай і безнаяўнай валюты на 9,165 млрд долараў, а прадалі на $9,76 млрд. У 2018 годзе чысты продаж валюты беларусамі склаў 1,1 млрд долараў: было прададзена крыху больш за $9 млрд, а куплена 7,9 млрд долараў.

Пра што гэта можа сведчыць? У канцы мінулага года першы намеснік прэм'ер-міністра Дзмітрый Крутой заявіў, што рэальныя даходы грамадзян Беларусі выраслі на 7,5%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі