Начальніцу аддзела Мазырскага НПЗ будуць судзіць за "экстрэмізм"
Лілія Драгель побач з міністрамі
На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе сярод топ-менеджараў знайшлася яшчэ адна “распаўсюджвальніца экстрэмізму”. У раскладзе суда з’явілася імя начальніцы аддзела сацыяльнага развіцця і карпаратыўнай эстэтыкі Ліліі Драгель. Яе будуць судзіць па адміністрацыйным артыкуле. Асобу Драгель з дапамогай “Кіберпартызан” спраўдзіў @flagshtok.
Раней па такім жа артыкуле судзілі галоўнага рэдактара газеты "Мазырскі нафтаперапрацоўшчык" Святлану Богуш (яе ўжо звольнілі) і 59-гадовага памочніка гендырэктара НПЗ Валерыя Бойшу. 22 ліпеня стала вядома, што Бойша памёр проста на працы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.