Начны продаж алкаголю забароняць у Мінску з 1 кастрычніка
У Мінску з 1 кастрычніка абмяжуюць начны продаж алкаголю. Адпаведнае рашэнне прыняў Мінгарвыканкам, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны".
Алкагольныя напоі (гарэлка, лікёра-гарэлачныя вырабы, віны, каньяк, брэндзі, кальвадос, шампанскае ды іншыя напоі з аб'ёмнай доляй этылавага спірту 7 і больш адсоткаў) не будуць прадавацца з 23.00 да 7.00. Як удакладняе БЕЛТА, будзе абмежаваны таксама продаж піва і слабаалкагольных напояў.
Выключэннем стануць толькі бары і рэстараны: там выпіўка будзе прадавацца і ў гэты час.