Нацыянальная гвардыя Украіны ўзяла Славянск у аблогу

Пра гэта УНІАН паведамілі ў прэс-службе украінскага МУС са спасылкай на камандуючага Нацгвардыі Сцяпана Палтарака, які цяпер знаходзіцца на Данеччыне.



Паводле яго словаў, блакаванне гораду ажыццявілі ў рамках другога этапу антытэрарыстычнай аперацыі.
“Каб не даць тэрарыстам магчымасці атрымаць падмацаванне, кіраўніцтвам дзяржавы было прынятае рашэнне цалкам заблакаваць горад Славянск”, — падкрэсліў камандуючы.



Нагадаем, што ў Славянску знаходзяцца захопленыя тэрарыстамі сябры місіі АБСЕ. Іх трымаюць у закладніках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі