Над рыжскай ратушай узнялі бел-чырвона-белы сцяг
Бел-чырвона-белы сцяг быў узняты 8 чэрвеня над ратушай Рыгі. Цырымогію правяла Святлана Ціханоўская разам з мэрам латвійскай сталіцы Мартыньшам Стакісам.
Відэа апублікаваў у сацсетках Анатоль Лябедзька.
У 2021-м падчас чэмпіянату свету па хакеі ў Рызе Стакіс ўзняў бел-чырвона-белы сцяг замест чырвона-зялёнага на плошчы, дзе былі вывешаныя сцягі краін-удзельніц турніру. У беларускіх дзяржаўных СМІ ўсчалася сапраўдная гістэрыка з гэтай нагоды. І на Стакіса ў Беларусі нават пачалі крымінальную справу. Дайшло да дыпламатычнага скандалу: з Мінску амаль поўным складам выслалі амбасаду Латвіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.