Надвор'е на нядзелю ў Беларусі: да 6 градусаў цяпла
Зіма ў Беларусі / Еўрарадыё
На 24 студзеня ў Беларусі прагназуюцца кароткачасовыя ападкі і туман, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дождж і мокры снег. Будзе слабы галалёд, а на асобных участках дарог — галалёдзіца.
Тэмпература паветра ў начны час складзе ад -3 да +3 градусаў, удзень — ад 0 да +6.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.