Надзея Саўчанка афіцыйна атрымала статус дэлегата ПАСЕ

У Страсбургу 26 студзеня адкрылася сесія Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. На ёй украінская лётчыца Надзея Саўчанка, якая стала ў кастрычніку дэпутатам Савета ад партыі "Бацькаўшчына", атрымала афіцыйны статус дэлегата. Гэта можа стаць падставай для таго, каб у Расіі спынілі справы супраць яе, адзначае Радыё "Свабода".

Нагадаем, Саўчанку абвінавачваюць у датычнасці да гібелі расійскіх журналістаў на ўсходзе Украіны ўлетку 2014 года.

Праўда, старшыня Камітэту Дзярждумы па міжнародных справах Аляксей Пушкоў заявіў, што расійская дэлегацыя бачыць сітуацыю іначай. Па яго словах, чалец ПАСЕ валодае імунітэтам падчас выканання сваіх абавязкаў, напрыклад, падчас сесіі ПАСЕ. Але гэта ніяк не адносіцца да дзеянняў, якія чалавек, які стаў чальцомм ПАСЕ, здзейсніў да набыцця гэтага статусу.

Пачынаючы ад суботы, амаль у 30 краінах свету прайшлі акцыі з патрабаваннямі вызваліць Саўчанку. На сядзібе Партыі БНФ 26 студзеня прайшоў вечар салідарнасці з украінскай лётчыцай, якая галадае ў маскоўскай турме на знак пратэсту супраць незаконнага арышту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі