“Нафтагаз Украіны” пачаў закупляць электраэнергію ў Беларусі
Кампанія “Нафтагаз Украіны” распачала імпарт беларускай электраэнергіі. Паводле інфармацыі прэс-службы кампаніі, першыя аб’ёмы ўжо рэалізаваныя на ўкраінскім рынку “на суткі наперад”.
У паведамленні адзначаецца, што кантракт з “Белэнерга” доўгатэрміновы.
1 ліпены ва Украіне пачаў дзейнічаць новы рынак электраэнергіі, які пашырае трансгранічны гандаль. За два месяцы было імпартавана каля 586 мільёнаў кВт гдз.
Раней асноўным імпарцёрам беларускай электраэнергіі была Літва, але сёлета Украіна дагнала яе паводле аб’ёмаў закупленай электрычнасці. У Міністэрстве энергетыкі днямі заявілі пра шэраг кантрактаў на пастаўку энергіі пасля запуску БелАЭС.