"Нафтан" прыняў першыя цыстэрны з нафтай з ЗША

"Нафтан" прыняў першыя цыстэрны з нафтай з ЗША

11 чэрвеня "Нафтан" прыняў першыя цыстэрны з нафтай з ЗША. На працягу дзесяці дзён на прадпрыемства даставяць па чыгунцы з Клайпеды каля 40 тысяч тон нафты, паведамляе gazeta.naftan.by.

Папярэднія аналізы паказалі, што па сваіх якасцях згаданая нафта не саступае нафце гатунку Urals, а па некаторых паказчыках нават яе пераўзыходзіць. Яна сланцавага паходжання. Перапрацоўка на "Нафтане" пачнецца праз некалькі дзён.

На прадпрыемстве падкрэсліваюць, што сёлета атрымалі ўжо трэці гатунак нафты, які раней не перапрацоўвалі. Акрамя амерыканскай, гэта нарвежская і арабская нафты.

У чацвер "Нафтан" наведала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. І яна, і ўсе работнікі прадпрыемства, якія трапілі на фота і відэа, былі без ахоўных масак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі