Нам "карта паляка" нецікавая, мы глядзім толькі пашпарт — Памежны камітэт
Карта паляка / slowopolskie.org
Беларускія памежнікі абвяргаюць звесткі, быццам яны пры перасячэнні мяжы прымушаюць адмаўляцца ад "карты паляка", піша "Зеркало".
Пра выпадкі, калі на ўладальнікаў "карты паляка" ціснулі дзеля адмовы ад гэтага дакумента, паведамілі праваабаронцы. Яны заявілі, што ведаюць ужо каля дзясятка такіх выпадкаў. Тым, хто не хоча адмаўляцца ад "карты паляка", пагражаюць "суткамі".
Паведамлялася, быццам уладальнікаў дакумента вызначаюць па пазнаках на візе: калі на ёй стаіць адзнака "мэта выдачы 24", значыць, яна была атрыманая на падставе гэтага "карты паляка".
Журналістка сайта "Зеркало" затэлефанавала ў Памежны камітэт як звычайная грамадзянка і спыталася пра магчымыя праблемы пры перасячэнні мяжы. Памежнікі заявілі, што яны не правяраюць наяўнасць "карты паляка": "Нам гэта нецікава. Мы глядзім толькі пашпарт, а візу не правяраем".
Пра выпадкі, калі ў людзей патрабавалі здаць "карту паляка", у ведамстве нібыта нічога не ведаюць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.