НАН Беларусі стварыла батарэю, якая "адчыніць новую эру ў сусветнай электроніцы"

Самакат на новай батарэі / БЕЛТА
Самакат на новай батарэі / БЕЛТА

У НАН Беларусі распрацавалі натрыева-графенавыя батарэі. Там кажуць, што гэтае вынаходніцтва “адчыніць новую эру ў сусветнай электроніцы”, піша БЕЛТА.

У Акадэміі навук распавядаюць, што  натрыева-графенавыя батарэі больш танныя чым літыевыя.

— Літый — матэрыял дарагі. Здабываецца ён у васьмі краінах: Чылі, Аўстраліі, Аргенціне, Кітаі, ЗША, Зімбабвэ, Бразіліі, Партугаліі. І яго запасы абмежаваныя, — тлумачыць  генеральны дырэктар НПЦ НАН Беларусі, доктар навук Валерый Федасюк.

Акрамя таго,  натрыева-графенавыя  батарэі больш магутныя.

— Нашы першыя эксперыментальныя прататыпы батарэй ўжо супастаўныя з літыевымі. А тэарэтычна яны пасля дапрацоўкі і адпрацоўкі тэхналогіі павінны быць у 2,5 — 3 разы больш ёмістымі і магутнымі, чым літыевыя, — кажа Федасюк.

НАН паказала самакат, які працуе на новай батарэі. У акадэміі дадалі, што неўзабаве можна будзе пераводзіць  электратранспарт з дарагіх літыевых батарэй на новыя. Навукоўцы лічаць, што  натрыева-графенавае ноу-хау “адчыніць новую эру ў сусветнай электроніцы”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі