Нападаючы мінскага "Дынама" Тэему Пулкінен аднавіўся пасля траўмы
Нападаючы мінскага "Дынама" Тэему Пулкінен аднавіўся пасля траўмы, інфармуе клубная прэс-служба. Магчыма, фінскі легіянер трапіць у заяўку ўжо ў матчы з "Тарпеда" з Ніжняга Ноўгарада, які ў аўторак пройдзе на "Мінск-Арэне", пачатак а 19-й гадзіне.
У той жа час у спіс траўмаваных трапіў абаронца Марк-Андрэ Граньяні.
27-гадовы Пулкінен — найлепшы бамбардзір "Дынама" (9 шайбаў і 6 галявых перадачаў). Ён атрымаў траўму ў сярэдзіне кастрычніка, на пачатку жахлівай серыі з 11-ці паражэнняў запар у чэмпіянаце КХЛ. Вяртанне фіна можа дапамагчы камандзе набіраць так патрэбныя ачкі.
У нас изменения в списке травмированных.
— ХК Динамо-Минск | HC Dinamo Minsk (@hcdinamoby) November 11, 2019
Но есть и хорошие новости!https://t.co/cTySxUnym3 pic.twitter.com/Emg4Om5ABu
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.