Нападніка з Верхнядзвінска за некалькі дзён да здарэння выключылі з універсітэта
18-гадовы нападнік на верхнядзвінскіх міліцыянтаў за некалькі дзён да здарэння быў выключаны з універсітэта за акадэмічную непаспяховасць, перадае Радыё "Свабода". Хлопец вучыўся ў Полацкім дзяржаўным універсітэце па спецыяльнасці "інфармацыйныя тэхналогіі".
Ва ўніверсітэце расказалі, што юнак не наведваў заняткаў і "страціў сувязь з універсітэтам". З ім неаднаразова гутарылі, праводзілі выхаваўчую працу, але гэта не дало вынікаў. Сам хлопец заяўляў, што "памыліўся з выбарам спецыяльнасці", таму не хоча наведваць заняткі.
У выніку ён не давучыўся нават да першай сесіі. Паводле інфармацыі "Свабоды", Г. адлічылі 27 снежня 2019 года. На момант нападу, 1 студзеня, ён ужо не быў студэнтам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.