На верхнядзвінскага нападніка пачалі справу за замах на забойства міліцыянтаў
На 18-гадовага хлопца, які параніў міліцыянтаў у Верхнядзвінску, пачалі крымінальную справу за замах на забойства супрацоўнікаў органаў унутраных спраў (ч.1 арт.14, ст.362). Пра гэта паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Нападніку пагражае ад 10 гадоў пазбаўлення волі да смяротнага пакарання.
Па звестках следства, зранку 1 студзеня 2020 года хлопец "з хуліганскіх меркаванняў" груба парушаў грамадскі парадак паблізу Верхнядзвінскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС. У прыватнасці, ён кінуў два "кактэйлі Молатава". Іх сляды пазней выявіла выявіла следча-аператыўныя група.
Пры затрыманні юнак параніў нажом двух супрацоўнікаў міліцыі.
У каментары парталу TUT.by афіцыйны прадстаўнік МУС Віктар Новікаў паведаміў: "Супрацоўнікаў міліцыі дастаўлялі ў бальніцу, ім была аказана неабходная медыцынская дапамога. На сённяшні момант іх здароўю і жыццю нічога не пагражае".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.