Міліцыянер, якога 1 студзеня ў Верхнядзвінску паранілі нажом, патануў на рыбалцы

Міліцыянер, якога 1 студзеня ў Верхнядзвінску паранілі нажом, патануў на рыбалцы

Міліцыянер, якога 1 студзеня ў Верхнядзвінску паранілі нажом, патануў на рыбалцы. Як інфармуе TUT.by, трагічнае здарэнне ўдзень 20 студзеня адбылося на Асвейскім возеры. Там у 200 метрах ад берагу перакулілася лодка, патанулі 28-гадовы міліцыянер і 33-гадовы хірург, якія лавілі рыбу на спінінг. Ратавальнікі знайшлі іх целы, яны былі ў выратавальных камізэльках. Міліцыя праводзіць разбіральніцтва.

Высветлілася, што патанулы міліцыянер — гэта супрацоўнік Дэпартамента аховы, на якога 1 студзеня напаў з нажом у руках 18-гадовы хлопец. У тым здарэнні пацярпелі два міліцыянеры. З нажавымі раненнямі іх завезлі ў бальніцу, дзе аказалі меддапамогу. Раненні былі лёгкія, таму сілавікоў адпусцілі.  

Пасля таго здарэння міліцыянер пражыў няпоўныя тры тыдні. У яго засталася маленькая дачка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі