Наперадзе - вялікая прэзентацыя малой кніжачкі!
18-га чэрвеня ў клубе Графіці адбудзецца прэзентацыя кнігі "Народны
альбом: П'еса" - друкаванага варыянта знакамітага музычнага праекта.
Аднак аўтары лічаць, што прэзентацыя - гэта бясплатная акцыя, якую
немагчыма правесці ў Графіці, таму акрэслілі імпрэзу
канцэртам-сустрэчай. П'еса была напісана ў 1998 годзе знакамітым паэтам і мастаком Міхалам Анемпадыставым. Праз год пасля прэзентацыі музычнага праекта з адпаведнай назвай, п'еса выйшла ў Польшчы. Кніга пабачыла свет на дзвюх мовах: польскі тэкст быў надрукаваны побач з беларускім.
Па словах аўтара, кнігу можна будзе набыць у любой мінскай краме, бо выдаецца яна цалкам афіцыйна.
Міхал Анемпадыстаў: "Ну я думаю, што будзе прадавацца ў крамах. Кніга выйшла цалкам афіцыйна, у мінскім выдавецтве са штрых-кодам..."
І ўсё ж аўтары "Народнага альбома" плануюць зрабіць традыцыйную прэзентацыю кнігі ў верасні, калі скончыцца час адпачынкаў.
Міхал Анемпадыстаў: "Можа быць у верасні зладзім вялікую прэзентацыю гэтай маленькай кніжачкі!"
Ну, а наконт сюрпрызаў канцэрта-сустрэчы Міхал жартуе:
"Фактычна, гэта сольны канцэрт Вольскага будзе...Канцэрт-сустрэча...(смяецца). Я буду сустракаць, а Вольскі даваць канцэрт..."
Фота: Маша Яр