NASA: да Зямлі набліжаецца чатырохкіламетровы астэроід
Да Зямлі набліжаецца вялізны астэроід, паведамляе NASA. Спецыялісты ацэньваюць яго як патэнцыйна небяспечны. Касмічны госць наблізіцца да нашай планеты ў канцы красавіка.
Астэроід 52768 (OR2 1998) мае ў дыяметры ад 1,8 да 4,1 км. NASA звяртае ўвагу, што 29 красавіка 2020-га ён можа праляцець каля Зямлі на адлегласці 6,29 млн кіламетраў. Гэта ў 16 разоў далей, чым адлегласць ад нашай планеты да Месяца. Тым не менш, трасу праходжання астэроіда лічаць патэнцыйна небяспечнай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.