NASA папярэдзіла пра набліжэнне да Зямлі 190-метровага астэроіда

NASA папярэдзіла пра набліжэнне да Зямлі 190-метровага астэроіда

NASA папярэдзіла пра набліжэнне да Зямлі вялікага астэроіда. 2009 PQ1 праляціць міма нашай планеты 5 жніўня. Яго дыяметр складае ад 84 да 190 метраў. Гэта як футбольнае поле, паведамляе ria.ru.

Аднак, як часта бывае ў такіх сітуацыях, спецыялісты супакойваюць: астэроід не нясе небяспекі для зямлян. Ён праляціць на адлегласці, якая складае сем дыстанцый паміж Зямлёй і Месяцам.

2009 PQ1 астраномы выявілі 11 гадоў таму. Ён адносіцца да групы касмічных падарожнікаў, якія перасякаюць арбіту нашай планеты. У наступны раз згаданы астэроід наблізіцца да Зямлі праз 117 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі