Нашто зацвердзілі канцэпцыю моладзевай моды?
Савет Міністраў зацвердзіў канцэпцыю моладзевай моды ў Беларусі. Еўрарадыё задалося пытаннем: нашто ж трэба зацвярджаць моду для маладых на дзяржаўным ўзроўні?
Сярод ініцыятараў фармулявання модных тэндэнцый ёсць Саўмін, Беллегпрам і вядомы дызайнер і кіраўнік цэнтра сучаснага стылю і моды Universum Models Саша Варламаў.
На яго думку, канцэпцыя моладзевай моды дапаможа маладым дызайнерам рэалізавацца. Бо сёння для таго, каб яны маглі прадаваць сваю вопратку, ім трэба атрымліваць сертыфікаты гігіенічнай вытворчасці і шмат іншых дакументаў.
Але гэта вельмі складана, бо звычайна ўсе шыецца ўручную дома на швейнай машыне. А пастанова Савета Міністраў дазволіць калекцыям удзельнікаў “Млына моды” дайсці да пакупніка. Аднак што менавіта пойдзе ў масавую вытворчасць, пакуль невядома:
Варламаў: Я не ведаю, што будзе абрана. Беллегпраму лепш бачна, што нашая прамысловасць здольная пашыць. Бо адна справа — зрабіць рэч у адзінкавым экземпляры, і зусім іншая — гэта пасля паўтарыць: часам бывае вельмі цяжкі крой, аддзелка… Тое, што іх зацікавіць, яны і будуць выпускаць.
Думку пра тое, што маладым беларускім дызайнерам цяжка, пацвердзіў у размове з Еўрарадыё амаль паўгады таму дызайнер вопраткі Іван Айплатаў. Па ягоных словах, сёння з беларускіх дызайнераў рэальна прадаецца літаральна некалькі чалавек, а крамы ЦУМ, ГУМ, заваленыя незапатрабаванымі калекцыямі беларускіх дызайнераў.
Канцэпцыю моладзевай моды зацвердзілі. Аднак, па словах, за гэтым словам не схаваецца ніякіх ультыматумаў. Пра гэта кажа Ларыса Емяльянчык, галоўны інспектар упраўлення сацыяльнай і выхаваўчай работы Міністэрства адукацыі:
Емяльянчык: “Мы паспрабавалі даць азначэнне моладзевай моды. Бо дзяржава зацікаўленая ў тым, што будуць насіць нашыя маладыя людзі. Але гэта не значыць, што мы будзем рэгуляваць даўжыню спадніцы ці шырыню штаноў”.
Маладыя дызайнеры будуць ствараць вопратку для дзяцей, тынэйджэраў і маладых асобаў да 30 гадоў. Іх першыя вынікі працы можна будзе набыць ў спецыяльным аддзеле гандлёвага дома "На Нямізе" ўжо з 12 красавіка.
Фота — photo.bymedia.net