"Нашу Ніву" хочуць аштрафаваць за раненне журналісткі НН Наталлі Лубнеўскай

"Нашу Ніву" хочуць аштрафаваць за раненне журналісткі НН Наталлі Лубнеўскай

Газету "Наша Ніва" дзяржава плануе аштрафаваць за тое, што журналістка выдання Наталля Лубнеўская была параненая сілавікамі. 

Па словах галоўнага рэдактара НН Ягора Марціновіча, рэдакцыя павінна была прадухіліць "няшчасны выпадак на вытворчасці".

"Мы яго не прадухілілі, не правялі ўласнае расследаванне на працягу трох дзён і не паведамілі пра выпадак у адпаведныя інстанцыі. Зараз чытаю заканадаўства, разбіраюся", — паведаміў Марціновіч у каментары "Белсату".

Наталля Лубнеўская была параненая ў нагу гумавай куляй падчас працы на акцыі 10 жніўня. Журналістка правяла ў лякарні 38 дзён.

На відэа з акцыі пратэсту бачна, як узброены сілавік амаль ва ўпор страляе ў Лубнеўскую, якая знаходзіцца ў групе журналістаў. Усе яны былі абазначаныя бэйджамі за надпісам "Прэса".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі