Наступствы непагадзі: падзенні сотняў дрэваў і адна адарваная рука (фота, відэа)

Наступствы непагадзі: падзенні сотняў дрэваў і адна адарваная рука (фота, відэа)

Ратавальнікі падлічылі страты ад моцнага ветру, які ў панядзелак панаваў у многіх рэгіёнах Беларусі. Яго парывы дасягалі 29 метраў за секунду. Ад стыхіі пацярпеў 51 населены пункт у Мінскай, Магілёўскай, Гомельскай і Брэсцкай абласцях. Былі пашкоджаны дахі больш за сотню будынкаў, у тым ліку 19 жылых дамоў. Зафіксавана 446 выпадкаў падзення дрэваў, пашкоджаныя 25 аўтамабіляў (у Мінску — 11 і 2). У Гомельскім раёне больш чым на гадзіну быў затрыманы цягнік. Як адзначае прэс-служба МНС, ніхто з людзей не пацярпеў.

На працягу сутак знікала электрычнасць у 1216 населеных пунктах пераважна Брэсцкай і Гомельскай абласцей. Позна ўвечары 1 ліпеня на паўтары гадзіны прыпыняў працу Гомельскі завод "Цэнтраліт". На прадпрыемства накіравалі дызель-генератар МНС. На некалькі гадзін спынялася праца помпаў водазабораў у Брагіне, Лоеве, Хойніках і Ельску. На раніцу 2 ліпеня без электрычнасці застаюцца 516 населеных пунктаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі