Наступствы непагадзі ў Мінску: упалі 25 дрэваў, пашкоджаны 17 машын. Фота, відэа

Наступствы непагадзі ў Мінску: упалі 25 дрэваў, пашкоджаны 17 машын. Фота, відэа

Ратавальнікі апублікавалі інфармацыю пра наступствы непагадзі ў Мінску. 4 верасня каля 19-й гадзіны ў сталіцы ішоў моцны дождж, вецер узмацніўся, яго парывы дасягалі 15 метраў за секунду. Як інфармуе прэс-служба МНС, агулам упалі 25 дрэваў (у тым ліку на праезную частку і на аўтамабілі), былі пашкоджаны 17 машын, 2 дахі будынкаў. Падчас падзення металічнага каркасу прыпынку грамадскага транспарту на вуліцы Брыля пацярпелі 3 чалавекі: двое мужчын ва ўзросце 20 і 56 гадоў і 19-гадовая дзяўчына. Іх перадалі медыкам. На вуліцы Куйбышава дрэва ўпала на балкон кватэры на пятым паверсе. Больш падрабязна гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі