Навагодні феерверк у Дубаі ўключылі ў Кнігу рэкордаў Гінэса (відэа)

Ён складаўся з 450 тысяч феерверкаў і працягваўся шэсць хвілін. Залпы рабіліся з 400 кропак, якія знаходзіліся на працягу 100 кіламетраў уздоўж берагавой лініі сталіцы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Адзін з залпаў высвяціў на небе сцяг гэтай краіны памерам 225 на 130 метраў, а гэта яшчэ адзін рэкорд піратэхнічнай выявы нацыянальнага сцягу, інфармуе РІА "Новости".



Над арганізацыяй феерверку працавалі 200 піратэхнікаў.



Рэкорд афіцыйна зарэгістравалі прадстаўнікі Кнігі рэкордаў Гінэса. Такім чынам, быў пабіты рэкорд, які ў 2012-м устанавілі ў Кувейце.
 

У Кіеве ўстанавілі рэкорд — 500 тысяч чалавек спявалі гімн Украіны (відэа)
 

Як сустракалі 2014 год у свеце (фота, відэа)
 

Фота — Reuters
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі