Навальнаму забаранілі выязджаць з Расіі

Фота: Навальны
Фота: Навальны

Апазіцыйнаму палітыку Аляксею Навальнаму забаранілі выезд з Расіі.

Навальны напісаў у сваім Twitter, што прыбыў у аэрапорт, каб вылецець у Францыю. Палітык накіроўваўся ў Еўрапейскі суд па правах чалавека на абвяшчэнне рашэння па сваёй справе.

На памежным кантролі ў Навальнага забралі пашпарт "для правядзення спецыяльнай праверкі".

Пазней памежнікі яму паведамілі, што выезд з Расіі для яго "закрыты".

"Ёсць нейкі ліст на забарону, а тлумачэнняў няма", — напісаў Навальны.

Пазней Навальны апублікаваў на сваім сайце афіцыйную пастанову, якая забараняе яму выезд з Расіі. Аднак у дакуменце не пазначаная ні адна прычына такога рашэння.

ru.hromadske.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі