Навальны створыць новую палітычную партыю пад назвай "Рабочее название"

Фота: Youtube Навальнага
Фота: Youtube Навальнага

"Новая газета"

Апазіцыйны палітык Аляксей Навальны зарэгіструе ў Міністэрстве юстыцыі палітычную партыю пад назвай "Рабочее название".

Як стала вядома "Новай газеце", апавяшчэнне аб утварэнні арганізацыйнага камітэта з мэтай падрыхтоўкі, склікання і правядзення ўстаноўчага з'езда партыі было пададзенае ў Мінюст 29 сакавіка 2018 года. Устаноўчы з'езд партыі будзе праведзены 19 траўня 2018 года.

Юрыст "Фонду барацьбы з карупцыяй" Іван Жданаў не стаў каментаваць "Новай" інфармацыю аб рэгістрацыі партыі, аднак пазней апублікаваў адказ Мінюста ў сваім твітары.

У канцы сакавіка Мінюст па заяве былога прыхільніка Навальнага Віталя Серуканава зарэгістраваў "Партию прогресса" (раней "Гражданская позиция" — рэд.). Палітычную арганізацыю з такой назвай ужо шэсць разоў беспаспяхова спрабаваў зарэгістраваць апазіцыянер Аляксей Навальны.

У Навальнага не ў першы раз зводзяць назву партыі. У 2013 годзе паліттэхнолаг Андрэй Багданаў пераназваў сваю партыю "Родная страна" ў "Народный альянс" — так раней называлася незарэгістраваная "Партия прогресса" Навальнага. Пасля таго як Мінюст зарэгістраваў "Народный альянс", апазіцыянеру давялося змяніць назву сваёй палітычнай арганізацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі