Навальны: відэа эфіру заблакавалі з-за скаргі беларускага тэлебачання
Відэа эфіру ад 30 ліпеня расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага YouTube заблакаваў з-за скаргі беларускага тэлебачання. Пра гэта ў Twitter напісаў сам Навальны. "Мы выразалі іх сюжэт і хутка ўсё павінна запрацаваць", — дадаў ён. І сапраўды неўзабаве відэа стала даступнае.
Адна з тэмаў была прысвечана Беларусі і затрыманню дзясяткаў расіян з прыватнай ваеннай кампаніі: "Вагнер" і Лукашэнка".
Мы вырезали их сюжет и скоро все должно заработать
— Alexey Navalny (@navalny) July 30, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.