МЗС Расіі — пра затрыманне расіян: пазіцыя Мінска не вытрымлівае ніякай крытыкі

МЗС Расіі — пра затрыманне расіян: пазіцыя Мінска не вытрымлівае ніякай крытыкі

30 ліпеня на сайце МЗС Расіі з'явілася паведамленне пра затрыманне ў Беларусі расійскіх грамадзян. Раней выказаўся пасол Расіі ў нашай краіне Дзмітрый Мезенцаў. Затрыманне адбылося ўначы 29 ліпеня. 32-х чалавек затрымалі ў санаторыі каля Мінска, яшчэ аднаго — у Калінкавічах. Улады Беларусі заявілі, што яны — байцы прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера, і прыбылі для "дэстабілізацыі сітуацыі" ў нашай краіне напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. А агулам нібыта ў нашу краіну прыбыло "больш за 200 баевікоў" з РФ.

Расійскае знешнепалітычнае ведамства заклікае "спыніць нагнятанне непатрэбных, асабліва ў перыяд прэзідэнцкіх выбараў [у Беларусі], негатыўных эмоцый". "Адыёзная трактоўка беларускім бокам затрымання 33 грамадзян Расіі не вытрымлівае ніякай крытыкі", — заяўляе МЗС Расіі. Сцвярджаецца, што згаданыя людзі накіроўваліся "транзітам праз Мінск у Стамбул", і ў іх былі "усе неабходныя дакументы, уключна з авіябілетамі". "З невядомай прычыны" група не трапіла на свой рэйс у Турцыю і затрымалася ў Беларусі — чакала, калі нейкая беларуская кампанія купіць новыя.

"Спроба прадставіць здарэнне як знешняе ўмяшанне ў справы рэспублікі выклікае, па меншай меры, здзіўленне", — заяўляе МЗС РФ. Падкрэсліваецца, што беларускія ўлады маюць "усе неабходныя дакументы для высвятлення ісціны".

МЗС адзначае, што консульскія работнікі павінны атрымаць доступ да затрыманых. У Маскве разлічваюць на "узважаны аб'ектыўны падыход беларускага боку да высвятлення ўсіх абставін таго, што здарылася". І спадзяюцца, што гэта будзе зроблена "у цесным узаемадзеянні з расійскім бокам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі