Naviband ідуць на "Еўрабачанне" з "Иллюминацией"

Naviband ідуць на "Еўрабачанне" з "Иллюминацией"

Фіналісты нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2017", гурт Naviband, у дзень фіналу прэзентуюць новы альбом "Иллюминация". Кружэлку склалі восем трэкаў, у тым ліку і прадстаўленая раней "Колыбельная", запісаная сумесна з расійскім пісьменнікам Яўгенам Грышкаўцом.

 

Па словах музыкаў, новы альбом адлюстроўвае іх унутраны стан і падзеі, якія цяпер адбываюцца з гуртом. Упершыню з кружэлкі "выкідваліся" песні, засталіся толькі самыя неабходныя і патрэбныя. Дыск атрымаўся цэласным і асэнсаваным.

 

"Мы вельмі ім ганарымся", ― кажа ўдзельнік гурта Арцём Лук'яненка.


У альбом увайшлі як рускамоўныя, так і песні на беларускай мове. Адна з іх, "Гісторыя майго жыцця", увечары 20 студзеня прагучыць у фінале нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне". Калі не атрымаецца перамагчы ў гэты раз (Naviband штурмуюць конкурс у трэці год), гурт збіраецца адмовіцца ад далейшых спробаў прадставіць Беларусь на еўрапейскім песенным конкурсе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі