Навукоўцы: праз больш цёплае лета можа быць больш выпадкаў раку скуры
Швейцарцы ратуюцца ад рэкорднай спякоты / AP
Лета мінулага года стала для Еўропы самым гарачым за ўсю гісторыю метэаназіранняў, але і гэта, здаецца, не мяжа. 2022-і таксама адзначыўся рэкорднымі тэмпературамі ў многіх краінах кантынента — і, на думку навукоўцаў, гэтыя змены клімату могуць павялічыць колькасць выпадкаў меланом (раку скуры).
Рэч у тым, што праз змены надвор'я людзі могуць праводзіць больш часу на сонцы і падпадаць пад большае ўздзеянне ультрафіялетавага выпраменьвання — а яно мае сур'ёзны ўплыў на рызыку развіцця раку скуры.
"Як клініцыст, які лечыць пацыентаў з меланомай, я дакладна занепакоеная тым, што ўстойлівая тэндэнцыя да больш спякотнага лета прывядзе да большай колькасці выпадкаў меланомы і большай колькасці смерцяў ад меланомы", — сказала The Guardian Сара Дэнсан, прафесар медыцынскай анкалогіі ва Універсітэце Шэфілда.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.