Найпапулярнейшы ў Беларусі кот мае 200 тысяч падпісчыкаў на Youtube
Найпапулярнейшы ў Беларусі кот мае 200 тысяч падпісчыкаў на Youtube. Кот Пусік жыве ў пасёлку Гатава пад Мінскам, у сям’і людзей з абмежаваннем слыху. Тры гады таму сямейная пара Вячаслаў і Юлія выпадкова знайшлі ў пад’ездзе нічыйнае і вельмі хворае кацяня. Яны змагаліся за яго жыццё сем дзён і ў выніку звярок акрыяў, піша TUT.by
Затым яны пачалі здымаць відэаролікі пра жыццё хатняга ўлюбёнца і выкладваць іх на Youtube. Большасць прыхільнікаў Пусіка — гэта англамоўная публіка, таму аўтары забаўных ролікаў арыентуюцца на такую аўдыторыю. Паколькі канал Пусіка вельмі папулярны, ён пачаў прыносіць прыбытак ад рэкламы.