Найстарэйшыя беларусы жывуць у Мінскай і Гродзенскай абласцях

Найстарэйшыя беларусы жывуць у Мінскай і Гродзенскай абласцях

Стогадовую мяжу пераадолелі 464 жыхары нашай краіны: 399 жанчын і 65 мужчын. Найбольш доўгажыхароў жыве ў Гродзенскай вобласці — 89 чалавек, якім больш за 100 гадоў. У Віцебскай вобласці такіх людзей 70, у Мінскай — 68 чалавек (найменш у Магілёўскай вобласці — 54). Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Адзначаецца, што дадзеныя на 1 кастрычніка.

У Беларусі жыве толькі 5 чалавек, старэйшых за 110 гадоў. Два з іх адносяцца да ўзроставай катэгорыі 115 гадоў і старэйшых. Яны жывуць у Гродзенскай і Мінскай абласцях.

Найстарэйшыя беларусы жывуць у Мінскай і Гродзенскай абласцях
Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі