Найвышэйшае снегавое покрыва ў Магілёве — 46 см
Найбольшая колькасць снегу цягам апошніх дзён выпала ў Магілёве — там снегавое покрыва дасягае 46 сантыментаў, паведамляе сайт Meteoinfo.by.
У Мінску вышыня снегавых сумётаў дасягае 41 см, у Гомельскай і Віцебскай абласцях — 41 і 33 см адпаведна. А вось на захадзе краіны снегу мала — у Гродзенскай вобласці таўшчыня снегавога покрыва дасягае 13 см, а ў Брэсцкай — 6 см.
На 4 сакавіка ў Беларусі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі — моцны снег і парывісты вецер. Праўда, у панядзелак снегапады сціхнуць.