Назарбаеў ад імя СНД павіншаваў Лукашэнку з перамогай на выбарах
Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, адкрываючы сёння самім СНД у казахстанскім Бурабаі, павіншаваў беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнку з “упэўненай перамогай” на прэзідэнцкіх выбарах, паведамляе БЕЛТА.
Назарбаеў пажадаў Лукашэнку моцнага здароўя і поспехаў на пасадзе. “Упэўнены, што Беларусь пад вашым кіраўніцтвам будзе і надалей спрыяць умацаванню нашых інтэграцыйных працэсаў па ўсіх кірунках”, — сказаў прэзідэнт Казахстана.
Фота: REUTERS