Названы фільм, які варта паглядзець у часы каранавіруса, каб супакоіцца
Названы фільм, які варта паглядзець у часы каранавіруса, каб супакоіцца. Журналіст і кінакрытык Collider Элі Геміл звярнула ўвагу на "Вайну сусветаў Z" з Брэдам Пітам у галоўнай ролі. Баявік з элементамі хорару Марка Форстэра выйшаў на экраны сем гадоў таму.
"Гэта адзіны фільм, які сапраўды дапамагае расслабіцца, нават нягледзячы на тое, што ў ім распавядаецца напружаная гісторыя, звязаная з пандэміяй страшнага віруса, — цытуе словы Геміл ria.ru. — Але гэта менавіта тое, што трэба глядзець".
На думку кінакрытыка цяперашнія падзеі развіваюцца падобна на тое, што адбываецца ў фільме, таму ён актуальны. І важна тое, што рэжысёр прапануе вырашэнне праблемы. Паводле сюжэту, былы супрацоўнік ААН і следчы (яго ролю выконвае Брэд Піт) разам з сям'ёй апынуўся ў эпіцэнтры зомбі-апакаліпсіса (на шчасце, да яго пакуль не дайшло), выкліканага заражэннем невядомым вірусам. Ён атрымаў даручэнне правесці расследаванне і высветліць прычыну катастрофы, і яму ўдаецца знайсці вакцыну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.