Названыя самыя траўманебяспечныя прафесіі ў Гродзенскай вобласці
Вальшчыкі лесу — ў зоне рызыкі
Гродзенскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў назвала самыя траўманебяспечныя прафесіі ў рэгіёне. Гэта кіроўцы, жывёлаводы, грузчыкі, падсобныя рабочыя, вальшчыкі лесу і вартаўнікі.
У студзені-траўні 2024 года ў арганізацыях вобласці было 12 няшчасных выпадкаў са смяротным зыходам (7 з іх — "па вытворчых прычынах"). Таксама адбылося 35 няшчасных выпадкаў з цяжкімі траўмамі (па 2 — у лідскім аўтапарку № 2 і на шклозаводзе "Нёман"). Сёлета адзначаецца тэндэнцыя да іх павелічэння.
Кожнае чацвёртае здарэнне з гібеллю ці траўмай на працы здараецца ў сельскай гаспадарцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.